.

Адукацыйная пляцоўка для крэатыў-каманд факультэтаў

Адукацыйная пляцоўка «Тэхналогія працэсу арганізацыі культурна-масавага мерапрыемства ва ўстанове вышэйшай адукацыі» сабрала прадзюсераў і ўдзельнікаў чатырох крэатыў-каманд універсітэта. На сустрэчы са студэнтамі прысутнічалі начальнік аддзела культуры і творчасці Г.У. Грэзе, педагогі-арганізатары А.С. Пшэўлоцкая, А.Г. Неўдах, В.С. Чарнагрэбель, кіраўнік клуба «Садружнасць культур» А.С. Саломенцава.

У рамках сустрэчы былі прадстаўлены абноўленыя саставы крэатыў-каманд, абмяркоўваўся праект-конкурс «Лепшая крэатыў-каманда сезону», разглядаліся асноўныя аспекты арганізацыі і правядзення культурна-дасугавых мерапрыемстваў. У цэнтры ўвагі была падрыхтоўка да адной з галоўных і яркіх падзей студэнцкага жыцця – фінальнага гала-канцэрту юбілейнага XV фестывалю-конкурсу мастацкай творчасці «Таленты БарДУ - 2018».

Студэнты выказалі жаданне і гатоўнасць да каманднага ўзаемадзеяння і актыўнага ўдзелу ў культурна-творчай дзейнасці, падзякавалі арганізатарам адукацыйнай пляцоўкі за практычныя парады, цікавую і карысную інфармацыю.

Мерапрыемства прайшло на хвалі пазітыўных зносін і завяршылася сяброўскім фота на памяць!

Адукацыйная пляцоўка для крэатыў-каманд факультэтаў Адукацыйная пляцоўка для крэатыў-каманд факультэтаў Адукацыйная пляцоўка для крэатыў-каманд факультэтаў Адукацыйная пляцоўка для крэатыў-каманд факультэтаў
2018-10-02