Віншуем МААП «Альфа» БарДУ з перамогай у абласным злёце-спартакіядзе МААП «Мужнасць-2018»

На базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў абласны злёт-спартакіяда маладзёжных атрадаў аховы правапарадку «Мужнасць-2018».

На працягу двух дзён студэнты спаборнічалі ў плаванні, падцягванні на перакладзіне, валейболе, гіравым спорце, бегу на 100/1000 м і перацягванні каната.

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:

I месца — атрад БарДУ «Альфа»;
II месца — атрад ПалесДУ;
III месца — атрад БрДУ імя А.С. Пушкіна.

А 19 кастрычніка адбылося мерапрыемства, прысвечанае 15-годдзю МААП «Альфа» ў нашым універсітэце. Былі запрошаны ўсе камандзіры атрада, якія распавялі, як функцыянаваў і чым жыў моладзевы атрад у іх часы. БРСМ і БарДУ ўзнагародзілі і павіншавалі з юбілеем байцоў «Альфы». У гонар 15-гадовага юбілею МААП «Альфа» былі высаджаны дрэвы на тэрыторыі ўніверсітэта.

Мы віншуем усіх байцоў атрада са святам. І гаворым «дзякуй» за іх уклад у развіццё МААП «Альфа» ў БарДУ.

2018-10-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ