Круглы стол «Хрысціянскія каштоўнасці і традыцыйная культура Беларусі» адбыўся ва ўніверсітэце у рамках супрацоўніцтва паміж універсітэтам і Беларускай праваслаўнай царквой

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю і протаіерэй, настаяцель прыхода храма Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г. Баранавічы, кандыдат багаслоўя Віталь Лазоўскі.

З дакладам «Уклад мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) у развіццё і захаванне беларускай культуры» выступіў протадыякан, старшы выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Баранавічы Павел Бубноў. І. Сямашка — мітрапаліт, які спрыяў умацаванню пазіцый славянскай мовы ў праваслаўнай царкве, развіццю грамадскай адукацыі і з’яўленню беларускай інтэлігенцыі ў XIX стагоддзі.

Протадыякан, кіраўнік місіянерскага аддзела Пінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Баранавічы Андрэй Гарбуноў азнаёміў удзельнікаў круглага стала з гісторыяй праваслаўных храмаў нашага горада.

Па ініцыятыве а. Віталя Лазоўскага была арганізавана экскурсія па храмах Баранавічаў, якая пакінула яркія ўражанні ва ўдзельнікаў мерапрыемства.

2018-10-24

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ