Вакалісты народнай студыі эстраднай песні «Талант» прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве да 100-годдзя УЛКСМ

25 кастрычніка ў Брэсце адзначалі векавы юбілей камсамола. Шмат урачыстых мерапрыемстваў прайшло ў гэты дзень у горадзе над Бугам. Адным з іх стаў абласны святочны канцэрт у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы Ленінскага камсамола Беларусі.

Разам з лепшымі творчымі калектывамі і салістамі вобласці ў юбілейнай канцэртнай праграме прынялі ўдзел вакалісты народнай студыі эстраднай песні «Талент» аддзела культуры і творчасці Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Данііл Шавель, Антаніна Бохан, Карына Кобрын, Наталля Пратасевіч, Алёна Мазур і Чынгіс Байрамаў (кіраўнік Н.Л. Семянкова) у суправаджэнні Брэсцкага абласнога аркестра выканалі песню «Запальвае моладзь», тым самым падарылі выдатны святочны настрой і зарадзілі гледачоў энергіяй маладосці, творчасці і пазітыву! 

2018-11-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ