Лідары прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БарДУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім форуме студэнцтва «Студэнцкая восень-2018»

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прыняла ўдзел у штогадовым прафсаюзным форуме студэнцтва «Студэнцкая восень-2018» у Палацы прафсаюзаў у Брэсце.

Мерапрыемства пачалося ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» з цырымоніі ўскладання кветак ля Вечнага агню. Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у семінары-нарадзе «Роля прафсаюзаў у фарміраванні грамадзянскай супольнасці». У рамках спецыяльнага праекта «Універсітэцкае асяроддзе» была прадстаўлена і іміджавая і прафарыентацыйная прадукцыя ўніверсітэта і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.

Выдатным завяршэннем насычанай праграмы стаў гала-канцэрт «Мой ВНУ — мая малая радзіма», у якім прыняў удзел вакальны гурт народнай аматарскай студыі эстраднай песні БарДУ «Талент».

Прыемным момантам стала ўзнагароджанне студэнтаў – актывістаў прафсаюзнай арганізацыі Аляксандры Лукашык і Святланы Якалцэвіч падзякамі Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

2018-11-19

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ