.

Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ

У новым фармаце конкурсу творчых стартапов замежных і беларускіх студэнтаў з поспехам прайшоў фестываль «Творчасць – пасол міру», прымеркаваны да Міжнароднага дня студэнта.

Разнажанравыя канцэртныя праграмы з удзелам замежных студэнтаў БарДУ былі прадстаўлены на маладзёжнай арт-пляцоўцы. Інтэрнацыянальныя творчыя стартапы, падрыхтаваныя крэатыў-камандамі факультэтаў, ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі кіраўнік харэаграфічнага калектыву «Імпрэза» С.К. Анцілеўская, педагог-арганізатар А.Г. Неўдах і начальнік аддзела культуры і творчасці, рэжысёр народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт» Г.У. Грэзе.

Замежным і беларускім студэнтам, якія выканалі лепшыя творчыя нумары, былі ўручаны дыпломы пераможцы, грашовыя сертыфікаты ад аддзела культуры і творчасці, сертыфікаты ад партнёраў мерапрыемства «Піца Італьяна» і “Doner room”. А яркім завяршэннем марафону конкурсных праграм стала выступленне інтэрнацыянальнага дуэта вакалістаў народнай студыі эстраднай песні «Талент» Чынгіса Байрамава і Алёны Мазур.

Працягнула студэнцкае свята займальная культурна-дасугавая праграма з лепшым DJ-сэтам ад Сашы Федасеева, неонавым шоў ад Андрэя Чарняка, шматлікімі віншаваннямі і конкурсамі ад вядучых студэнцкай вечарынкі Лізаветы Паўловіч і Максіма Скрыпінскага, розыгрышам прызоў ад закусачнай “Doner room” і фітнес-клуба «Наўтылус», сучаснымі танцавальнымі кампазіцыямі ад гурта “JMLV” і запальным флэшмобам ад удзельнікаў крэатыў-каманд.

Творчы стартап беларускіх і замежных студэнтаў БарДУ адбыўся! Наш універсітэт у чарговы раз стаў пляцоўкай міжкультурных зносін студэнцкай моладзі і сумеснай рэалізацыі творчых ідэй!

Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ Міжнародны творчы стартап студэнтаў БарДУ
2018-11-23