Пасяджэнне псіхалагічнага кейс-форум клуба «7Я і Я» «Калі б я быў ... іншым» адбылося ў інтэрнаце ўніверсітэта

Удзел у мерапрыемстве прынялі студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах.

Чарговая сустрэча ў псіхалагічным кейс-форум клубе «7Я і Я» была прысвечана ўяўленням студэнтаў аб прыняцці сябе і іншага чалавека такім, які ён ёсць, талерантнасці да сабе і навакольных. Кіраўнік кейс-форум клуба — педагог-псіхолаг універсітэта В.М.Бабылёва.

Наколькі гэта важна? Што адчувае чалавек, «які прымае» і «якога прымаюць»? Ва ўдзельнікаў сустрэчы была магчымасць адказаць для сябе на гэтыя пытанні, звярнуўшыся да сваіх пачуццяў.

Карысным бонусам было практыкаванне ў «мове прыняцця» і пазнанне ўсіх яго самых лепшых бакоў. Дзякуем удзельнікам за прыемныя зносіны!

2018-11-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ