Студэнты БарДУ — пераможцы абласнога этапа рэспубліканскага конкурса «100 ідэй для Беларусі»

У Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку на абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурса «100 ідэй для Беларусі» на суд экспертнага савета было прадстаўлена больш за 30 моладзевых інавацыйных праектаў — лепшыя распрацоўкі, якія прайшлі адбор на рэгіянальным узроўні. Гэта тэхнічныя і сацыяльныя праекты, якія тычацца сфер аховы здароўя, адукацыі, энергазберажэння, інфармацыйных і прамысловых тэхналогій.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі навуковай, студэнцкай і працоўнай моладзі, школьнікі. Па выніках прэзентацыі экспертны савет вызначыў найбольш перспектыўныя праекты, якія прадставяць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскай выставе «100 ідэй для Беларусі».

У ліку пераможцаў і праекты студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У намінацыі «Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера» ў ліку пераможцаў Аляксей Дыкман і Карына Кобрын з праектам «Прафарыентацыя версія 2.0».

У намінацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі» — Міхаіл Альшэўскі з праектам «Мабільны дадатак Barsu».

Віншуем і жадаем поспехаў на рэспубліканскім этапе!

2018-12-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ