Прадстаўнікі БарДУ прынялі ўдзел у конкурсе «Тата, мама, я — спартыўная сям’я»

Сям’я выкладчыка, адказнага за выхаваўчую працу на факультэце эканомікі і права, М.С.Чарняк, прыняла ўдзел у гарадскім конкурсе, арганізаваным Баранавіцкай гарадской арганізацыяй РГА «Белая Русь». У конкурсе прынялі ўдзел 18 сем’яў, якія прадстаўлялі прадпрыемствы і арганізацыі Баранавічаў. Удзельнікі конкурсу спаборнічалі ў сямейнай і камбінаванай эстафеце і конкурсе «Трапная сям’я».

Сям’я Марыны Сяргееўны па выніках конкурсу ўзнагароджана навагоднім падарункам.

2018-12-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ