Народны маладзёжны тэатр мініяцюр «Сафіт» адсвяткаваў свой 20-гадовы юбілей!

«Талент даецца пры нараджэнні, а развіваецца ў руху» – такімі словамі звярнулася да студэнтаў рэжысёр народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт» Г.У. Грэзе, віншуючы калектыў з 20-годдзем.

У гэты снежаньскі вечар на рэпетыцыйным занятку «Сафіта» панавала незабыўная атмасфера творчасці, падзякі, павагі, добрых пажаданняў, нечаканых прыемных сюрпрызаў.

Прадстаўнікі трох пакаленняў «сафітаўцаў» частаваліся юбілейным тортам, спаборнічалі ў імправізацыйных эцюдах, экспромт-сцэнках за права не толькі атрымаць ад кіраўніка калектыву  словы адабрэння за акцёрскае пераўвасабленне, але і выйграць прыз.

Тэатр «Сафіт» БарДУ – гэта выдатная пляцоўка для развіцця таленту і сацыяльных навыкаў студэнтаў, павышэння прафесійных кампетэнцый, навыкаў зносін, развіцця кругагляду.

Новых поспехаў, творчых перамог, натхнення ўніверсітэцкаму народнаму тэатру «Сафіт»!

2018-12-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ