.

Выпускнік БарДУ Кірыл Пятроўскі ўзнагароджаны нагрудным знакам ГА «БРСМ» «За адзнаку ў ахове правапарадку»

У ходзе ўрачыстай цырымоніі адкрыцця марафона ініцыятыў «У падзяку Вялікай Перамозе!» выпускнік інжынернага факультэта, камандзір МААП «Альфа» БарДУ (2015, 2016 гг.) Кірыл Пятроўскі ўзнагароджаны нагрудным знакам ГА «БРСМ» «За адзнаку ў ахове правапарадку».

Нагрудны знак уручаецца тым, хто ўмела дзейнічаў пры забеспячэнні аховы грамадскага парадку, затрымаў правапарушальнікаў і праявіў пры гэтым смеласць і рашучасць, а таксама арганізоўваў прафілактычную работу па папярэджанні правапарушэнняў сярод падлеткаў і моладзі.

ВІНШУЕМ!

Выпускнік БарДУ Кірыл Пятроўскі ўзнагароджаны нагрудным знакам ГА «БРСМ» «За адзнаку ў ахове правапарадку»
2019-02-26