Удзел студыі мастацкага чытання «Дзеяслоў» у рэспубліканскім метадычным мерапрыемстве

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы студыя мастацкага чытання «Дзеяслоў» аддзела культуры і творчасці БарДУ прыняла ўдзел у рэспубліканскім метадычным мерапрыемстве і творчай сустрэчы «Выхаваўчыя магчымасці літаратурнага жанру ў рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнтаў», арганізаванымі Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі на базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

У мерапрыемстве былі задзейнічаны творчыя літаратурныя аб’яднанні і іх кіраўнікі – прадстаўнікі розных універсітэтаў Беларусі. Удзельнікамі студыі «Дзеяслоў» і яе кіраўніком А.С. Пшэўлоцкай была праведзена інтэрактыўная пляцоўка – майстар-клас «Рэцытацыя як сучасны мастацкі прыём папулярызацыі беларускай паэзіі ў студэнцкім асяроддзі». Гэта была яшчэ адна выдатная нагода расказаць аб дзейнасці калектыву, падзяліцца творчым вопытам і інавацыйнымі прыёмамі і, вядома ж, выканаць не толькі творы беларускіх класікаў, але і вершы ўласнага сачынення.

Усе ўдзельнікі рэспубліканскага метадычнага мерапрыемства былі ўзнагароджаны сертыфікатамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2019-02-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ