У БарДУ выбралі «Каралеву Вясну — 2019»

Універсітэцкі этап міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна – 2019», які праходзіць па ініцыятыве ГА «БРСМ», адбыўся ў БарДУ.

Самыя прыгожыя, інтэлектуальныя і амбіцыйныя дзяўчаты пазмагаліся за права стаць лепшай з лепшых. Канкурсанткі з гэтай задачай справіліся. Інтрыга вырашылася, і пераможцай конкурсу «Каралева Вясна – 2019» стала студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Віялета Плісюк. Першай віцэ-каралевай стала таксама студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Ксенія Кнышова!

Наперадзе дзяўчат чакае абласны этап міжнароднага конкурсу. Пажадаем ім поспеху і перамогі!

2019-03-25

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ