.

Вынікі ўдзелу творчых калектываў БарДУ ў рэспубліканскіх конкурсах «Арт-партал» і «Аўтограф»

Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці «Аўтограф» і рэспубліканскі конкурс сучаснай лічбавай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Арт-партал» былі арганізаваны ўстановай адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і праходзілі ў рамках рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «Арт-вакацыі».

Мастацкія калектывы аддзела культуры і творчасці БарДУ прынялі актыўны завочны ўдзел у конкурсных намінацыях і атрымалі заслужаныя ўзнагароды:

  • Дыпломамі I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Паэзія» ўзнагароджаны ўдзельнікі студыі мастацкага чытання «Дзеяслоў» Ілля Шушкевіч і Вера Озерава (кіраўнік Пшэўлоцкая Алеся Станіславаўна).
  • Дыпломам I ступені ў намінацыі «Шлях даўжынёю ў творчасць» (відэа) узнагароджаны Яўген Гурын, Канстанцін Гайдук, Сяргей Кобрын, відэаклуб “Action” (кіраўнік Канановіч Арцём Алегавіч).
  • Дыпломам I ступені ў намінацыі «Рэцытацыя. Творчы вопыт» узнагароджаны Вікторыя Лукша, Яўген Берташ, Канстанцін Гайдук, Арцём Канановіч, студыя мастацкага чытання «Дзеяслоў».
  • Дыпломам II ступені ў намінацыі «Студ-арт. Творчы вопыт» (відэа) узнагароджаны Ангеліна Ахрамовіч, Карына Кобрын, відэаклуб “Action”.

Віншуем удзельнікаў і кіраўнікоў творчых калектываў з дастойнымі ўзнагародамі!!!

Вынікі ўдзелу творчых калектываў БарДУ ў рэспубліканскіх конкурсах «Арт-партал» і «Аўтограф»
2019-04-08