.

Час плыць добра і хутка!

Плаванне - адзін з самых пазітыўных відаў спорту. Даўно даказана, што не толькі плаванне, але і проста купанне дапамагае зняць фізічнае і маральнае напружанне.

Пазмагацца за прызавыя месцы па плаванні ў рамках круглагадовай спартакіяды «Здароўе» ў басейне БарДУ сабраліся работнікі ўніверсітэта. 

Адкрыццё спаборніцва пачалося з слоў пажадання рэктара ўніверсітэта Васілія Іванавіча Качуркі, старшыні прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў Людмілы Уладзіміраўны Жывула. 

Галоўный суддзя, Блінкова Валянціна Іванаўна, азнаёміла з праграмай, і ўдзельнікі адправіліся рыхтавацца да спаборніцтва. 

Выдатный настрой у пачатку спаборніцтваў задала камбінаванная эстафета з прадметамі, затым удзельнікі спаборніцтваў змагаліся ў асабістым першынстве сярод мужчын і жанчын, а самыя юныя ўдзельнікі прадэманстравалі свае здольнасці на воднай роўнядзі.

Пераможцам у асабістым першынстве сталі Таццяна Лукашэвіч, Уладзімір Маляронак.

У эстафетным плаванні 4 х 25 м:
1 месца - факультэт эканомікі і права
2 месца - інжынерны факультэт
3 месца - факультэт славянскіх і германскіх моў

На працягу ўсіх спаборніцтваў на спартыўнай пляцоўцы адчуваўся спартыўны дух, добразычлівасць і падтрымка заўзятараў. 

Пераможцы і ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі спартыўнага клуба,каштоўнымі прызамі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў БарДУ.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік спартыўнага клуба Шайко Аляксандр Іванавіч, тэлефон 60 67 32

Час плыць добра і хутка! Час плыць добра і хутка! Час плыць добра і хутка! Час плыць добра і хутка! Час плыць добра і хутка!
2019-04-10