.

Першынство ўніверсітэта па баскетболе

У рамках круглагадовай спартакіяды сярод факультэтаў прайшлі спаборніцтвы па баскетболе.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды факультэтаў універсітэта, а таксама зборныя спецыяльнасці «Фізічная культура» 1, 2, 3 курса. Барацьба за прызавыя месцы была ўпартай і напружанай.

Выніковыя рэзультаты каманд у турнірнай табліцы выглядаюць наступным чынам:

Камандныя вынікі (дзяўчаты):
1 месца - факультэт педагогікі і псіхалогіі;
2 месца - зборная спецыяльнасці «Фізічная культура», 2 курс;
3 месца - факультэт эканомікі і права.

Камандныя вынікі (юнакі):
1 месца - інжынерны факультэт;
2 месца - факультэт педагогікі і псіхалогіі;
3 месца - зборная спецыяльнасці «Фізічная культура», 2 курс.

У ходзе спаборніцтваў былі вызначаны лепшыя гульцы:
Самы каштоўны гулец - Анастасія Раскопа (ФПП), Якаў Жук (ФСіГМ);
Самы выніковы гулец - Кацярына Козел (ФЭП), Дзмітрый Місцюкевіча (ІФ);
Лепшы абаронца - Крысціна Бярдзюгіна (ФПП), Дзмітрый Кірыевіч (ФПП);
Прыз глядацкіх сімпатый - Анастасія Гопта (ФПП), Арсеній Дамашык (ФПП).

Віншуем пераможцаў і прызёраў з паспяховым выступленнем, жадаем далейшых перамог!

Пераможцы і ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі спартыўнага клуба, каштоўнымі прызамі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БарДУ.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік спартыўнага клуба Шайко Аляксандр Іванавіч, тэлефон 60 67 32

Першынство ўніверсітэта па баскетболе Першынство ўніверсітэта па баскетболе Першынство ўніверсітэта па баскетболе Першынство ўніверсітэта па баскетболе
2019-04-11