.

Акцыя «Здаровае сэрца»

19 красавіка валанцёры атрада «Крылы надзеі» (кіраўнік - педагог сацыяльны С.М. Атоўка) правялі акцыю «Здаровае сэрца», прымеркаваную да Дня прафілактыкі хвароб сэрца.

Валанцёры ў займальнай форме нагадалі ўдзельнікам акцыі аб мерах прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, якімі з’яўляюцца кантроль артэрыяльнага ціску, адмова ад курэння і алкаголю, здаровае харчаванне, памяншэнне стрэсаў, фізічныя нагрузкі.

Да акцыі далучылася С.А. Мазур, сацыёлаг аддзела грамадскага здароўя Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якая прадставіла інфармацыйныя матэрыялы, а таксама кансультавала студэнтаў па пытаннях вядзення здаровага ладу жыцця і прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

Акцыя «Здаровае сэрца» Акцыя «Здаровае сэрца» Акцыя «Здаровае сэрца» Акцыя «Здаровае сэрца» Акцыя «Здаровае сэрца» Акцыя «Здаровае сэрца» Акцыя «Здаровае сэрца»
2019-04-23