.

Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце прайшлі тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі «Атрыум-брэйк», прысвечаныя святкаванню Дня Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Для выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў выступала канцэртная франтавая брыгада аддзела культуры і творчасці з ліку ўдзельнікаў народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт», народнай студыі эстраднай песні «Талент», харэаграфічнага калектыву «Імпрэза» і маладзёжных крэатыў-каманд.

Ствараючы асаблівую святочную атмасферу, гучалі вершы і песні ваенных гадоў, выконваліся прыпеўкі, кружыліся пары пад гукі вальса і «Рыа-Рыты». Суправаджалася тэатралізаванае выступленне творчай франтавой брыгады віншаваннямі ад прадстаўнікоў адміністрацыі факультэтаў універсітэта.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі педагог-арганізатар аддзела культуры і творчасці Чарнагрэбель Вікторыя Сяргееўна, телефон 60 61 48

Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ Выступленне канцэртнай франтавой брыгады аддзела культуры і творчасці БарДУ
2019-05-17