Вакалістка народнай студыі эстраднай песні «Талент» – лаўрэат міжнароднага фестывалю «Brend New Jazz»!

Дыпломам лаўрэата III ступені ў намінацыі «Саліст» (вакал) узнагароджана вакалістка народнай студыі эстраднай песні «Талент» Антаніна Бохан (кіраўнік Н. Л. Семянкова), якая прыняла ўдзел у міжнародным фестывалі-конкурсе эстраднай і джазавай музыкі «Brend New Jazz».

Фестываль упершыню праходзіў у Баранавічах і сабраў у нашым горадзе ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Польшчы, Літвы, Кітая. Праводзіўся фестываль-конкурс пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і міжнароднага фонду імя Юрыя Розума ў СНД і ЕС. У ліку арганізатараў – Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларускі саюз музычных дзеячаў, дзіцячая музычная школа мастацтваў № 3 г. Баранавічы.

На конкурсных праслухоўваннях больш за 150 школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў дэманстравалі свае таленты ў вакальнай і інструментальнай выканальніцкай творчасці. Завяршыўся фестываль гала-канцэртам у Палацы культуры і цырымоніяй узнагароджання пераможцаў з уручэннем дыпломаў і памятных сувеніраў.

Віншуем народную студыю эстраднай песні «Талент» з чарговай творчай перамогай і значнай узнагародай міжнароднага ўзроўню!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі педагог-арганізатар аддзела культуры і творчасці Чарнагрэбель Вікторыя Сяргееўна, телефон 60 61 48

2019-05-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ