МААП «Альфа» БарДУ — пераможца абласной спартакіяды «Акадэмія мужнасці-2019»

У гэтым годзе ў абласной спартакіядзе, якая традыцыйна праходзіць у Баранавічах, прынялі ўдзел чатыры ўстановы адукацыі: Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А. С. Пушкіна, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.

Урачыстае адкрыццё спартакіяды прайшло ў Баранавіцкім гарадскім аддзеле ўнутраных спраў.

Спартакіяда праходзіла на працягу двух дзён. Маладыя людзі праявілі сябе ў спаборніцтвах па плаванні, гіравым спорце, гульні ў валейбол.

Таксама ў рамках спаборніцтваў былі выяўлены самы хуткі бягун, самая моцная каманда ў перацягванні каната і чэмпіёны ў іншых відах спорту.

Пераможцам спартакіяды стала каманда МААП «Альфа» БарДУ, якая адправіцца абараняць гонар Брэстчыны ўжо на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-10-22

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ