.

Пераможцам абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2019» стала студэнтка БарДУ Дар'я Паўлоўская!

18 кастрычніка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў абласны этап конкурсу «Студэнт года-2019» з удзелам лепшых прадстаўнікоў чатырох універсітэтаў Брэсцкай вобласці. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляла студэнтка IV курса факультэта славянскіх і германскіх моў Дар’я Паўлоўская.

Усе ўдзельнікі валодалі сваімі ўласнымі поглядамі, захапленнямі, творчымі здольнасцямі і былі гатовыя пазмагацца за выхад у рэспубліканскі этап конкурсу і званне «Студэнт года-2019».

Канкурсантам трэба было прадэманстраваць свае камунікатыўныя навыкі ў конкурсе прэзентацыі «Будзем знаёмыя» і ў конкурсе аратарскага майстэрства «#УПрафесіі».

Кожны ўдзельнік прадставіў творчы нумар, які раскрыў і прадэманстраваў таленты і ўменні канкурсантаў. Эрудзіраванасць, крэатыўнасць мыслення студэнты прадэманстравалі ў інтэлектуальным спаборніцтве.

Асобная намінацыя для фіналістаў — «Студэнт года ONLINE». Каб перамагчы, удзельніку неабходна было зняць відэа на тэму «Я студэнт» і размясціць у сетцы Інтэрнэт на спецыяльным канале Youtube. Пераможца ў гэтай намінацыі вызначаўся найбольшай колькасцю галасоў «Мне падабаецца».

Па выніках усёй конкурснай праграмы званне «Студэнт года-2019» і званне «Студэнт года ONLINE» атрымала Дар'я Паўлоўская. Дар'я прадставіць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

Пераможцам абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2019» стала студэнтка БарДУ Дар'я Паўлоўская! Пераможцам абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2019» стала студэнтка БарДУ Дар'я Паўлоўская! Пераможцам абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2019» стала студэнтка БарДУ Дар'я Паўлоўская! Пераможцам абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2019» стала студэнтка БарДУ Дар'я Паўлоўская! Пераможцам абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2019» стала студэнтка БарДУ Дар'я Паўлоўская! Пераможцам абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2019» стала студэнтка БарДУ Дар'я Паўлоўская!
2019-10-22