.

Сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Васільевіча Карпенка са студэнцкім актывам БарДУ

У ходзе гутаркі Ігар Васільевіч расказаў удзельнікам сустрэчы пра перспектыўнасць кітайскай мовы, а таксама праграмы абмену студэнтамі паміж Кітаем і Беларуссю. Ён падрабязна апісаў праграму «Універсітэт 3.0», планы на будаўніцтва IT-ВНУ ў Беларусі, а таксама падкрэсліў, што наша пакаленне будуе будучыню, так што тое, якім яно будзе, залежыць ад нас саміх, нашай актыўнасці і зацікаўленасці.

Пасля дакладу Ігар Васільевіч адказаў на пытанні студэнтаў пра закон аб адтэрміноўцы, аб якасцях, неабходных сучаснаму выкладчыку, развіццё спорту, развіццё адукацыі ў краіне і інш.

Вечар працягнуўся на канцэрце, арганізатарам якога сталі таленавітыя актывісты ўніверсітэта.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

Сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Васільевіча Карпенка са студэнцкім актывам БарДУ Сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Васільевіча Карпенка са студэнцкім актывам БарДУ Сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Васільевіча Карпенка са студэнцкім актывам БарДУ Сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Васільевіча Карпенка са студэнцкім актывам БарДУ
2019-10-28