.

Актывісты БарДУ ў складзе дэлегацыі г. Баранавічы наведалі Пінск

Такая магчымасць была дадзена ім за актыўную вучэбную, навуковую і грамадскую працу ва ўніверсітэце.

Экскурсійная паездка была арганізавана аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта.

Удзельнікі экскурсіі наведалі ААТ «Палессе», якое больш за 50 гадоў з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам верхніх трыкатажных вырабаў у Рэспубліцы Беларусь, і езуіцкі калегіум (навучальная ўстанова ВКЛ). Цяпер у ім адкрыты музей беларускага Палесся.

У завяршэнне паездкі ўдзельнікі экскурсіі наведалі цырымонію закрыцця рэспубліканскай акцыі «Пінск — культурная сталіца Беларусі-2019».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  метадыст АВР Машнiна Валянціна Алегаўна, тэлефон: 66 53 79

Актывісты БарДУ ў складзе дэлегацыі г. Баранавічы наведалі Пінск Актывісты БарДУ ў складзе дэлегацыі г. Баранавічы наведалі Пінск Актывісты БарДУ ў складзе дэлегацыі г. Баранавічы наведалі Пінск Актывісты БарДУ ў складзе дэлегацыі г. Баранавічы наведалі Пінск
2019-12-27