Напярэдадні Дня студэнтаў каардынацыйным саветам БарДУ быў ініцыяваны конкурс «Лепшае відэа студсавета»

Студэнты актыўна і з энтузіязмам узяліся за працу. І вось доўгачаканыя вынікі. Пераможцам стаў студэнцкі савет факультэта эканомікі і права. Віншуем пераможцаў.

А ў снежні напярэдадні Новага года стартаваў штогадовы конкурс «Навагодняе відэавіншаванне».

Упершыню ў 2019 годзе конкурс прайшоў пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы па справах моладзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта.

Самае крэатыўнае і інтэрнацыянальнае віншаванне аказалася ў студсавета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22.

Аргкамітэт адзначыў яшчэ аднаго пераможцу студсавет факультэта славянскіх і германскіх моў. Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі. Так трымаць!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  метадыст АВР Машнiна Валянціна Алегаўна, тэлефон: 66 53 79

2020-01-20

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ