Віншавальная акцыя «Таццянін дзень»

25 студзеня, у Дзень студэнта і імянін Таццяны, аддзел культуры і творчасці БарДУ павіншаваў са святам усю студэнцкую супольнасць і ўсіх Таццян нашага ўніверсітэта, а для студэнтак па імені Таццяна правёў спецыяльны розыгрыш латарэі «Студлато».

У святочным розыгрышы прынялі ўдзел 36 Таццян, якія навучаюцца на дзённым аддзяленні першай ступені атрымання адукацыі. Шчаслівымі ўладальніцамі эксклюзіўных фірменных прызоў ад універсітэта сталі чатыры прадстаўніцы кожнага факультэта:

  • Мяльгуй Таццяна, студэнтка групы ТМ-41 інжынернага факультэта;
  • Майбарода Таццяна, студэнтка групы АПВ-11 факультэта педагогікі і псіхалогіі;
  • Баборык Таццяна, студэнтка группы СЗМ-51 факультэта славянскіх і германскіх моў;
  • Хлюст Таццяна, студэнтка групы БА-11 факультэта эканомікі і права.

Віншуем нашых цудоўных пераможцаў і жадаем усім студэнтам БарДУ добрага зімовага настрою і зарада станоўчых эмоцый на новы навучальны семестр!

2021-01-27

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ