Таленты БарДУ – 2010 – наперад !

Традыцыйна, 10 лістапада, у палацы культуры “Тэкстыльшчык”, адбыўся гала-канцэрт сярод таленавітых першакурснікаў БарДУ. У гэтым годзе праэкт-конкурс набыў новую назву, сваю эмблему і сімвалічную традыцыю адкрыцця і закрыцця вясёлымі пералівамі слявянскага званочка, прывезенага з самага маштабнага творчага форума Рэспублікі “Славянскі базар”.

Удзельнікі слёту прафсаюзных арганізацый вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў вобласці, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, адзначылі высокі ўзровень канцэртнай праграмы, падрыхтаванай спецыялістамі студэнцкага клуба сумесна з дэканатамі факультэтаў.

На конкурсе былі прадстаўлены намінацыі розных жанраў. Эмоцыі, слезы шчасця, энтузіязм першакурснікаў захапілі гледачоў сваёй адкрытасцю і чысцінёй.

Мы развітваемся з конкурсам “Таленты БарДУ- 2010” і вітаем “Таленты БарДУ- 2011” !

2010-11-15

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ