Канцэрт - акцыя «Стоп-СНІД!»

1 снежня - у Сусветны дзень , барацьбы са С НІД ам - у зале культурна-творчага цэнтра Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася канцэрт - акцыя "Стоп СНІД!". Па добрай традыцыі сёлета, як і ў папярэднія гады , актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняў клуб "Я і гітара", а таксама ўпершыню сваю творчасць прэзентавалі ўдзельнікі клуба "Odd One". Студэнты выступалі супраць страшнай хваробы, якая кожны год знішчае тысячы жыццяў. Падтрымалі акцыю "Стоп, СНІД!" і студэнты іншых творчых калектываў: танцавальныя калектывы " Дислейвз ", " Лайт ", удзельніцы танцавальнага нумара "Dance-battle-mix". Знамянальным з'явіўся актыўны ўдзел у акцыі студэнтаў-першакурснікаў усіх факультэтаў, якія сваімі высту пленнямі актыўна прапагандавалі вядзенне здарова га ладу жыцця.

Студэнты таксама сталі ўдзельнікамі віктарыны ад БРСМ.

Завяршыўся вечар дыскатэкай, пад час якой вядучыя прадставілі свае музычныя праграмы, заклікаючы танчыць дзеля жыцц я - самога дарагога, што ёсць у чалавека!

2010-12-10

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ