Урачыстае ўключэнне галоўнай Елкі горада

2 снежня 2010 года на пл о шчы Леніна адбылося ўрачыстае ўключэнне галоўнай Елкі горада, дзе прынялі ўдзел студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта. Артыст народнага тэатра «Сафіт» студэнцкага культурна-творчага цэнтра Міхаіл Пунько ў ролі Дзеда Мароза павіншаваў гараджан з надыходзячым Новым 2011 годам. Відовішчнае фаер-шоу групы “Інфініці-фаер” пад кіраўніцтвам студэнта педагагічнага факультэта Станіслава Малышава стала сапраўдным падарункам гараджанам і ўпрыгожыла свята.

Паважаныя сябры! Спецыялісты студэнцкага культурна-творчага цэнтра віншуюць Вас з надыходзячым Новым 2011 годам і жадаюць шчасця і поспехаў у новым годзе! Віват БарДУ! Віват Баранавічы!

2010-12-10

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ