Святочная культурна-забаўляльнай праграма «Сусветам вечна кіруе яе Вялікасць - Каханне»!

14 лютага на дыскатэцы «Smile», у памяшканні кінатэатра "Кастрычнік", адбылася святочная культурна-забаўляльнай праграма «Сусветам вечна кіруе яе Вялікасць - Каханне»! (Да Дня святога Валянціна), арганізаваная спецыялістамі студэнцкага клуба БарДУ сумесна з актывам факультэта эканомікі і права. На працягу мерапрыемства працавала віншавальная пошта - з дапамогай валянцінак студэнты выказвалі свае сімпатыі адно да аднаго. У пачатку вечара вядучымі (Талстой Мікалай і Столяр Святлана) быў аб'яўлены конкурс на сам ую вялік ую колькасць пасланняў - валянцінак аднаму чалавеку. Пераможцы атрымалі запрашальныя квіткі ў новы ўтульны зал кінатэатра «Кастрычнік» і мяккія валянцінкі. У фармаце дыскатэкі прайшоў конкурс на лепшую пару вечара, пераможцамі якога сталі Б і л і ба Арцём - педагагічны факультэт (НФ-11) і Дубешк а Анастасія - інжынерны факультэт (ЭОП-11).

Вечар, прысвечаны Дню ўсіх закаханых, прайшоў выдатна.Ад усёй душы яшчэ раз жадаем усім кахаць і быць каханымі

2011-02-18

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ