1 красавіка – ва ўсенародны Дзень гумару і смеху студэнты БарДУ сталі ўдзельнікамі чатырохчасавого танцавальнага шоу-конкурса “Смехатэрапія”, арганізатарамі якога выступілі спецыялісты студэнцкага клуба.

1 красавіка – ва ўсенародны Дзень гумару і смеху студэнты БарДУ сталі ўдзельнікамі чатырохчасавого танцавальнага шоу-конкурса “Смехатэрапія”, арганізатарамі якога выступілі спецыялісты студэнцкага клуба.

Студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта павіншавалі ўдзельнікі тэатральнага калектыва “Тэмі” педагагічнага факультэта, прадставіўшы на суд гледачоў свае лепшыя мініяцюры. Падарункам для гледачоў стала выступленне студэнтаў з Туркменістана з музычным нумарам “Расшыфроўка”.

Сваю знаходлівасць і досціп прадэманстравалі на вечары студэнцкія каманды факультэтаў і інтэрнатаў універсітэта ў межах конкурса на самую гумарыстычную, тэатральную першакрасавіцкую мініяцюру. Усе каманды выстурілілі, кожны нумар быў па-свойму цікавым і незвычайным. Аднак журы змагло выявіць дзве лепшыя каманды: 1 месца заваявала каманда інтэрната №1 з мініяцюраю “Маша і мядзведзі”, “Гран-пры” конкурса - каманда факультэта эканомікі і права з мініяцюрай “Жаночае шчасце”. Удзельнікі ўсіх каманд былі ўзангароджаны падарункамі ад кампаніі “Анега” і квіткамі ў кінатэатр “Кастрычнік”.

Ну, а кульмінацыяй усей святочнай праграммы стала першакрасавіцкая супер-латарэя, галоўны прыз якой – тэлефон ад кампаніі «Life». Студэнты з рызыкай і цікавасцю чакалі розыгрышу кожнага лота. І хоць усе падарункі былі жартоўнымі, у тым ліку і тэлефон, гэта ані не знізіла добрага настрою ўдзельнікаў вечара. 1 красавіка – гэта як раз той дзень, калі розыгрыш здольны не засмуціць, а толькі рассмяшыць і падняць настрой! Усе ўдзельнікі і гледачы атрымалі масу пазітыўных эмоцый. Таму, дарагія студэнты, не прапусціце магчымасць стаць удзельнікамі наступных культурна-дасугавых праграмм нашага ўніверсітэта!

2011-04-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ