Сустрэча творчых калектываў БарДУ з выкладчыкамі і студэнтамі Міжнароднага эканоміка-гуманітарнага універсітэта імя Сц.Дзем’янчука

30 сакавіка ў гарадскім Доме культуры г. Роўна (Украіна) адбылася новая сустрэча творчых калектываў БарДУ з выкладчыкамі і студэнтамі Міжнароднага эканоміка-гуманітарнага універсітэта імя Сц.Дзем'янчука, у рамках культурнага абмену паміж ВНУ і дзеля падтрымкі дабрасуседскіх зносін паміж краінамі.

У канцэртнай праграмме “Прывітанне з Беларусі” прынялі ўдзел амаль усе калектывы студэнцкага клуба: народны ансамбль “Музычны гасцінец” (кіраўнік Л.Сяргеева), народны тэатр моды “Світа” (кіраўнік М.Лукашэвіч), народны тэатр “Сафіт” (кіраўнік Г.Грэзе), студыя эстраднай песні “Талент” (кіраўнік Н. Семянкова), вакальная група “Фольк-мажор” (кіраўнік М. Скрундзь), танцавальныя калектывы “Імпрэза” (кіраўнік П.Паўлючэнка) і “Лайт” (кіраўнік С.Столяр), а фінальным акордам “Прывітання з Беларусі” было выкананне спецыяльна напісанай песні аб сяброўстве і творчасці паміж БарДУ і МЭГУ. У сваім зваротным слове рэктар МЭГУ Анатоль Дзем'янчук падзякаваў за цудоўны канцэрт і выказаў надзею, што ўсебаковы абмен паміж БарДУ і МЭГУ будзе працягвацца. У маі месяцы БарДУ чакае са зваротным творчым візітам украінскіх сяброў.

Спецыялісты студэнцкага культурна-творчага цэнтра і ўсе студэнты – удзельнікі творчых калектываў выказваюць словы шчырай ўдзячнасці рэктару БарДУ Качурка В.І. за магчымасць мець такія цікавыя і непаўторныя сустрэчы.

2011-04-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ