«АТЛАНТ-БарДУ» - чэмпіён!

16 мая ў культурна-творчым цэнтры ўніверсітэта адбылася святочная цырымонія ўшаноўвання жаночай валейбольнай каманды «Атлант-БарДУ», якая ў гэтым сезоне (2010-2011) стала пераможцам ХХ Чэмпіянату РБ па валейболе і ўладальнікам кубка краіны. Каманда - сапраўдная гонар не толькі горада Баранавічы, нашай вобласці, але і ўсёй Рэспублікі. «Атлант-БарДУ» ужо больш за 10 гадоў уваходзіць у лік наймацнейшых камандаў РБ і з'яўляецца пяціразовым чэмпіёнам краіны.

2011-05-18

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ