22 чэрвеня на выніковым пасяджэнні Савета ўніверсітэта адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пераможцам рэспубліканскага конкурсу «АРТ-вакацыi-2012».

Дыпломы кіраўнікам мастацкіх калектываў студэнцкага клуба М.В.Лукашевіч, Т.С. Сцяцко, П.І.Паўлючэнка, Н.П.Сяргееву, Л.Г.Капузе і студэнтам ўручыў рэктар універсітэта В.І.Качурка.

За высокія творчыя дасягненні Васіль Іванавіч даў высокую ацэнку выхаванцам творчых калектываў, іх кіраўнікам, а таксама дырэктару студэнцкага клуба А.У.Грэзе.

Прарэктар па вучэбнай выхаваўчай рабоце падзякавала кіраўніцтву факультэтаў за падтрымку таленавітай моладзі і рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі ва ўніверсітэце.

2012-07-09

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ