.

Адукацыйны семінар для куратараў вучэбных груп і выкладчыкаў універсітэта «Студэнт — выкладчык — псіхолаг: ад даверу да ўзаемадзеяння» адбыўся ў БарДУ

Ва ўніверсітэце 8 лютага прайшоў адукацыйны семінар для куратараў вучэбных груп і выкладчыкаў універсітэта «Студэнт — выкладчык — псіхолаг: ад даверу да ўзаемадзеяння». Арганізавала семінар педагог-псіхолаг універсітэта В.М. Бабылёва. 

У працэсе дыялогу адбылося абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва ўдзельнікаў псіхолага-педагагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу. Удзельнікі семінара ўзгаднілі свае ўяўленні аб псіхалагічных асаблівасцях асобы студэнтаў як асновы планавання выхаваўчай работы ў навучальных групах. Акрамя таго, куратары і выкладчыкі скарысталіся магчымасцю атрымаць адказы педагога-псіхолага В.М. Бабылёвай і педагога сацыяльнага С.М. Атоўка на  пытанні, якія тычацца сацыяльна-псіхолага-педагагічнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Былі выказаны пажаданні пра змест і формы далейшага супрацоўніцтва.

Адукацыйны семінар для куратараў вучэбных груп і выкладчыкаў універсітэта «Студэнт — выкладчык — псіхолаг: ад даверу да ўзаемадзеяння» адбыўся ў БарДУ

2018-02-12

«Я кажу жыццю “Так!”»

Гэтыя словы сталі лейтматывам сустрэчы, якая прайшла 12 верасня на базе інтэрната па. вул. Убарэвіча, 18.

Студэнты сумесна з членамі валанцёрскага атрада “Крылы надзеі” і педагогам-псіхолагам В.М. Бабылёвай прысвяцілі свой дыялог-практыкум Сусветнаму дню прадухілення самагубстваў. Развіццё жыццялюбства і здольнасці да дапамогі бліжняму, самадапамогі ў трывожных сітуацыях ― менавіта гэта стала асноўнай мэтай інтэрактыўных зносін.

Абмеркаванне актуальных відэаролікаў, разыгрыванне сітуацый дапамогі людзям, якія апынуліся ў няпростай сітуацыі, «бяспройгрышная латарэя» пазітыўных думак на кожны дзень, прыёмы самадапамогі ― такі карысны багаж узяли з сабою ўдзельнікі, выказваючы гатоўнасць быць неабыякавымі ў сітуацыях, якія патрабуюць іх удзелу ў лёсе блізкага і ўзаемадапамогі.

«Я кажу жыццю “Так!”» «Я кажу жыццю “Так!”» «Я кажу жыццю “Так!”» «Я кажу жыццю “Так!”» «Я кажу жыццю “Так!”»

2017-09-27

Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18

«ТОЛЬКІ ДУШУ НАСЦЕЖ ДЛЯ КАХАННЯ АДКРЫЙ - І ТЫ ПАЗНАЕШ СВЕТ, ЧЫСТЫ І СВЕТЛЫ!»

Гэтыя словы па праву паслужылі лейтматывам першай сустрэчы для наведвальнікаў і актыўных удзельнікаў псіхалагічнай гасцёўні «Сям’Я і Я», якая адбылася 14 лютага на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, па ініцыятыве педагога-псіхолага аддзела выхаваўчай работы з моладдзю В.М.Бабылёвай.

Удзельнікі трэнінгу «Любові нягучныя словы: каханне ў нас або мы ў каханні» атрымалі ўнікальную магчымасць акунуцца ў свет самага чыстага і светлага пачуцця, пашырыць межы свайго вопыту, прыадчыніць заслону патаемных таямніц чалавечай душы. Падзяка адно аднаму і прадстаўленай магчымасці знайшла сваё адлюстраванне ў самых цёплых пажаданнях і надзеях на далейшыя сустрэчы.

Будзем рады новым знаёмствам! Сачыце за анонсамі!

Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 Пасяджэнне клуба «Сям'Я і Я» адбылося на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18

2017-02-15

«Быць на крок наперадзе»

Педагогам-псіхолагам А.А.Самушчавай і старшынёй кардынацыйнага савета Р.Шухно праведзены трэнінг асобаснага росту «Быць на крок наперадзе» для стараст вучэбных груп І курса на базе залы новых паступленняў бібліятэкі ўніверсітэта.

Асобасны рост — гэта магчымасць развіць упэўненасць у сабе, вырашыць унутраныя праблемы, звязаныя з мінулым негатыўным вопытам, знайсці падтрымку ў самім сабе, адказаць на пытанні аб мэтах у жыцці, разабрацца з тым, чаго рэальна жадаецца, адчуць у сабе сілы, спакой і ўпэўненасць.

12 верасня ў зале новых паступленняў на трэнінгу асобаснага росту «Быць на крок наперадзе», арганізаваным старшынёй кардынацыйнай рады Р.Шухно і педагогам-псіхолагам А.А.Самушчавай, студэнты вучыліся быць СТАРАСТАМІ.

Яшчэ са школьнай лавы вядома роля старасты ў вучнёўскім калектыве. А вось якімі псіхалагічнымі сакрэтамі неабходна валодаць пачаткоўцу-кіраўніку — менавіта аб гэтым і ішла размова на трэнінгу асобаснага росту.

На працягу інтэрактыўнай двухгадзіннай сустрэчы старасты яшчэ раз упэўніліся, што стараста — гэта не толькі пасада ў групе па нашэнню журнала і падачы яго выкладчыкам, а твар групы, які цалкам яе выражае і арганізоўвае. Гэта добры шанс праявіць сябе!!!

«Быць на крок наперадзе» «Быць на крок наперадзе» «Быць на крок наперадзе»

2016-09-20

Засялiлiся i пазнаёмiлiся!

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла першая сустрэча студэнтаў-першакурснікаў.

Псіхалагічная гульня-знаёмства «Першакурснік! Хто я?» дазволіла першакурснікам пазнаёміцца, набыць новых сяброў, а галоўнае – уліцца ў вялікую дружную сям'ю - інтэрнат.

Засялiлiся i пазнаёмiлiся! Засялiлiся i пазнаёмiлiся! Засялiлiся i пазнаёмiлiся! Засялiлiся i пазнаёмiлiся! Засялiлiся i пазнаёмiлiся!

2016-09-07


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11