.

Першая сустрэча ўдзельнікаў псіхалагічнага клуба «Ёсць нагода…». Трэнінг «Ствары сам свой свет, калі жадаеш быць задаволены сабой і іншымі»

Адных нашых патрабаванняў пасталець недастаткова для таго, каб студэнты змаглі разабрацца ў сабе, перагледзець сістэму каштоўнасцяў, адлучыцца ад сям'і, у якой прайшло іх дзяцінства. Мы, педагогі-псіхолагі, павінны дапамагчы ім у гэтым.
У гэты перыяд жыцця (а ўдзельнікамі псіхалагічнага клуба «Ёсць нагода…» з’яўляюцца студэнты 1 курса), адзначаны сумам з-за страчаных радасцяў дзяцінства і растання з бацькамі, важную ролю адыгрывае  спакойная і разважлівая пазіцыя дарослых, падтрымка, якая дапаможа студэнту-першакурсніку ўсвядоміць і прыняць свае пачуцці.

І тады ён зможа ў поўнай меры выкарыстаць сваю энергію і планаваць будучыню.

На трэнінгу «Ствары сам свой свет, калі жадаеш быць задаволены сабой і іншымі» выкарыстоўваліся практыкаванні, накіраваныя на аказанне студэнтам адпаведнай падтрымкі, канкрэтызацыю чаканняў і дасягненне асабістых і прафесійных мэт.

Першая сустрэча ўдзельнікаў псіхалагічнага клуба «Ёсць нагода…». Трэнінг «Ствары сам свой свет, калі жадаеш быць задаволены сабой і іншымі»

2013-11-25

Трэнінг для стараст навучальных груп «Канфлікт - справа тонкая…»

Канфлікт - справа тонкая і месцамі рызыкоўная. На чарговай сустрэчы са старастамі навучальных груп 1 курса, мы разважалі, ці можна пражыць без канфліктаў. І зразумелі: нельга. Як казка без інтрыгі, так і жыццё без канфлікту немагчыма.
Агульнымі сіламі мы сфармулявалі для сябе наступнае правіла: канфлікт - гэта магчымасць кардынальна змяніць сітуацыю. Удзельнікі трэнінгу разабраліся, чаму канфлікт часта ўзнікае не «па шчупаковаму казанню», а па «нашаму жаданню», як кіраваць энергіяй канфлікту, і як выкарыстоўваць яе сабе на выгоду.

Старасты груп прыйшлі да высновы, што калі выпусціць энергію канфлікту на волю без кіравання, можна смела забыцца пра самую ідэю каштоўнасці кожнага дня.

Трэнінг для стараст навучальных груп «Канфлікт - справа тонкая…» Трэнінг для стараст навучальных груп «Канфлікт - справа тонкая…»

2013-11-25

Акцыя «З добрай і здаровай раніцай!» (у рамках Міжнароднага дня адмовы ад курэння)

Курэнне тытуню – адзін з найбольш распаўсюджаных відаў залежнасці ў свеце. Многія студэнты лічаць курэнне звычкай, мяркуючы, што кінуць курыць вельмі лёгка, што гэта толькі пытанне іх сілы волі. Курэнне – гэта не проста звычка, а форма наркатычнай залежнасці. Курэнне – частка нашага ладу жыцця, элемент нашых паводзін. Вельмі хутка курэнне становіцца заўзятай звычкай. Менавіта таму з мэтай прафілактыкі нікацінавай залежнасці ў інтэрнатах універсітэта 21 лістапада была праведзена акцыя.

На працягу месяца студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, кожную раніцу на вялікіх расцяжках сустракае надпіс «З добрай і здаровай раніцай!», які дазваляе яшчэ раз задумацца пра тое, ці мэтазгодна падрываць сваё здароўе нікацінавай залежнасцю.

Дадаткова на дзвярах кожнага блока, дзе сектарам здаровага ладу жыцця былі адзначаны выпадкі курэння ў жылым памяшканні, мацаваўся раздатачны матэрыял па прафілактыцы курэння «Калі ты кінеш курыць?».

Акцыя «З добрай і здаровай раніцай!» (у рамках Міжнароднага дня адмовы ад курэння)
Акцыя «З добрай і здаровай раніцай!» (у рамках Міжнароднага дня адмовы ад курэння)

2013-11-25

Праграма трэнінгаў для студэнтаў І курса «Жыццё ў новым калектыве»

Працягнуць самараскрыццё і самааналіз, стварыць умовы для праяўлення прафесійнай і асабістай індывідуальнасці, убачыць сябе вачамі іншых, фарміраваць свой стыль зносін у групе — усе гэтыя задачы ажыццявіліся дзякуючы праграме трэнінгаў, праведзеных педагогамі-псіхолагамі ўніверсітэта ў верасні—кастрычніку са студэнтамі ў рамках праекта па псіхолага-педагагічным суправаджэнні студэнтаў-першакурснікаў «Твая праграма — 100% поспеху».

Праграма трэнінгаў для студэнтаў І курса «Жыццё ў новым калектыве»
Праграма трэнінгаў для студэнтаў І курса «Жыццё ў новым калектыве»

2013-11-01

Праграма трэнінгаў «Эфектыўныя зносіны» для студэнтаў маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Альфа»

У кастрычніку для маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Альфа» з мэтай развіцця спрыяльнай атмасферы ў калектыве, павышэння ўзроўню згуртаванасці, асобаснага і прафесійнага росту, спазнання свайго невыяўленага патэнцыялу і вывучэння індывідуальна-асабістых якасцяў педагогамі-псіхолагамі ўніверсітэта была праведзена серыя сустрэч «Трэнінг развіцця актыўнай жыццёвай пазіцыі», «Сацыяльнае ўзаемадзеянне. Вырашэнне канфліктных сітуацый».

Праграма трэнінгаў «Эфектыўныя зносіны» для студэнтаў маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Альфа» Праграма трэнінгаў «Эфектыўныя зносіны» для студэнтаў маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Альфа»

2013-11-01


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14