.

У рамках маладзёжнага форума для лідараў студэнцкага самакіравання «Зрабі правільны выбар» педагогі-псіхолагі правялі секцыю «Псіхалогія кіравання: проста, даступна, практычна»

Мастацтва кіравання людзьмі можна аднесці да аднаго з найкаштоўнейшых навыкаў сучаснага чалавека, маладога кіраўніка. Псіхалогія кіравання людзьмі —гэта цэлая навука. Менавіта таму адна з секцый маладзёжнага форума для лідараў студэнцкага самакіравання была прысвечана тэматыцы «ПСІХАЛОГІЯ КІРАВАННЯ: ПРОСТА, ДАСТУПНА, ПРАКТЫЧНА».

Праца маладога кіраўніка — гэта праца з людзьмі розных узростаў, рознага прафесійнага вопыту, стажу і ведаў. Кіраўніку для дасягнення жаданых вынікаў неабходна ведаць, як паводзіць сябе, як карэктаваць свае паводзіны, умець выявіць моцныя бакі сваіх падначаленых і заўважыць іх недахопы, умець стварыць моцны згуртаваны калектыў, у якім кожны яго супрацоўнік займае сваё месца, у якім зведзеныя да мінімуму магчымасці ўзнікнення канфліктных сітуацый. Усе гэтыя функцыі прасцей ажыццяўляць, валодаючы ведамі ў галіне псіхалогіі кіравання і навыкамі іх ужывання ў практычнай дзейнасці.

Мы ўпэўнены, што ўдзельнікі форума - гэта патэнцыйныя маладыя кіраўнікі, якія ўжо праз некаторы час зоймуць нішу маладых перспектыўных кіраўнікоў. Можна самім «набіваць гузы» метадам спроб і памылак, а можна прыйсці на сваё працоўнае месца не толькі з багажом прафесійных ведаў, але і з ведамі па псіхалогіі кіравання.

P.S. Будзьце уважлівыя і ведайце кошт сабе, сваім дзеянням і сваім учынкам. Паступайце з людзьмі так, як вы бы жадалі, каб паступалі з вамі.

 

У рамках маладзёжнага форума для лідараў студэнцкага самакіравання «Зрабі правільны выбар» педагогі-псіхолагі правялі секцыю «Псіхалогія кіравання: проста, даступна, практычна» У рамках маладзёжнага форума для лідараў студэнцкага самакіравання «Зрабі правільны выбар» педагогі-псіхолагі правялі секцыю «Псіхалогія кіравання: проста, даступна, практычна» У рамках маладзёжнага форума для лідараў студэнцкага самакіравання «Зрабі правільны выбар» педагогі-псіхолагі правялі секцыю «Псіхалогія кіравання: проста, даступна, практычна» У рамках маладзёжнага форума для лідараў студэнцкага самакіравання «Зрабі правільны выбар» педагогі-псіхолагі правялі секцыю «Псіхалогія кіравання: проста, даступна, практычна» У рамках маладзёжнага форума для лідараў студэнцкага самакіравання «Зрабі правільны выбар» педагогі-псіхолагі правялі секцыю «Псіхалогія кіравання: проста, даступна, практычна»

2015-09-29

Педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю праведзены адукацыйны семінар "3D: ДУМАЮЧЫЯ, ДЗЕЮЧЫЯ, ГОДНЫЯ" для стараст вучэбных груп І курса на базе залы новых паступленняў бібліятэкі ўніверсітэта.

Выбар старасты групы з'яўляецца абавязковым элементам у жыцці ўніверсітэта і студэнцкай групы. Старастам становіцца адзін са студэнтаў, і пасада гэтая вельмі адказная.

10 верасня ў нашым універсітэце прайшоў адукацыйны семінар "3D: ДУМАЮЧЫЯ, ДЗЕЮЧЫЯ, ГОДНЫЯ" для стараст вучэбных груп І курса, арганізаваны педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.

У семінары прынялі ўдзел і падзяліліся вопытам з "пачаткоўцамі" адны з лепшых стараст універсітэта: Чудук Ганна (ІФ), Волчак Раман (ФПП), Піліпчук Ганна (ФПП), Івашкевіч Кацярына (ФСГМ).

На працягу інтэрактыўнай двухгадзіннай сустрэчы старасты са стажам расказвалі, што, з аднаго боку, стараста павінен сачыць за выкананнем патрабаванняў універсітэта і выкладчыкаў сваімі аднагрупнікамі, з другога — павінен прадстаўляць інтарэсы сваёй групы ў вучэбнай частцы і ва ўсіх арганізацыйных мерапрыемствах. Было адзначана, што ў першую чаргу стараста павінен мець аўтарытэт у сваёй групе, знаходзіць разумны баланс паміж патрабаваннямі з боку вучэбнай часткі і жаданнямі аднагрупнікаў. Добры стараста павінен валодаць пачуццём адказнасці, якое важна і для выканання абавязкаў, і для правільнай арганізацыі групы, дастатковай дыпламатычнасцю і харызмай, уласнай арганізаванасцю. Пры гэтым ён атрымлівае добры вопыт у арганізатарскай сферы, у зносінах з рознымі людзьмі на розным узроўні, навыкі згуртавання калектыва і знаходжання кампрамісу, бо ўсім не дагодзіш.

Адкрыты дыялог адбыўся…

Са слоў Ганны Чудук і Ганны Піліпчук, студэнты-першакурснікі даведаліся, што паспяховы стараста, які знайшоў у сабе неабходныя лідарскія якасці, падыходы да людзей не толькі ў сябе ў групе, але і ў рамках факультэта, універсітэта — гэта паспяховая група. Сабраць разам групу і арганізаваць нейкае мерапрыемства — задача не з лёгкіх. Для гэтага стараста павінен быць добрым псіхолагам, тонкім дыпламатам і мець  яшчэ шмат іншых якасцяў. Адным словам, гэта вялікая школа жыцця.

Волчак Раман падвёў вынік нашай сустрэчы: "Сапраўды, кожны з нас не шкадаваў ні хвіліны, што з'яўляецца старастай, таму што многаму атрымалася навучыцца, што ў будучай нашай прафесійнай дзейнасці проста неабходна! Сустрэчы, якія штогод арганізуюць педагогі-псіхолагі ў сценах нашага ўніверсітэта, безумоўна, карысныя і патрэбныя. Можна сапраўды сказаць, што вам, старастам-першакурснікам, вельмі пашанцавала. За адну сустрэчу вас пазнаёмілі і навучылі алгарытмам дзеяння па праблемах, якія сустракаюцца на шляху ў кожнага новаспечанага старасты. Менавіта з вамі ўпершыню апрабуецца персанальны сайт педагогаў-псіхолагаў з анлайн-дыягнаставаннем, дзе вы за лічаныя хвіліны змаглі даведацца аб сваіх лідарскіх якасцях і арганізатарскіх здольнасцях".

P.S.Стараста — гэта не толькі пасада ў групе па нашэнні журнала групы і падачы яго выкладчыкам, а гэта твар групы, што  цалкам яе прадстаўляе  і арганізоўвае. Гэта добры шанс выявіць сябе!!!

Педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю праведзены адукацыйны семінар Педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю праведзены адукацыйны семінар Педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю праведзены адукацыйны семінар

2015-09-14

У інтэрнатах універсітэта праведзены інфарм-дайджэст з элементамі экспрэс-дыягностыкі «Я ЛЮБЛЮ ЖЫЦЦЁ!», арганізаваны педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з добраахвотніцкім атрадам «Крылы надзеі»

Сучасныя рытмы жыцця, вучоба, праца, а таксама шматлікія жыццёвыя фактары не дазваляюць нам задумацца аб жыцці і яго каштоўнасцях.

У рамках рэалізацыі праекта «Жыццё па ўласным выбары», накіраванага на прафілактыку дэвіянтных (суіцыдальных) паводзін, у інтэрнатах універсітэта 9 верасня педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з добраахвотніцкім атрадам «Крылы надзеі» праведзены інфарм-дайджэст з элементамі экспрэс-дыягностыкі «Я ЛЮБЛЮ ЖЫЦЦЁ!».

Мэта інфарм-дайджэсту ― стварэнне станоўчага эмацыянальнага фону сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, супрацоўнікаў інтэрнатаў, а таксама прапаганда жыццесцвярджальных каштоўнасцей і павышэнне псіхалагічнай культуры.

Кожны ўдзельнік інфарм-дайджэсту ў гэты дзень мог выказаць сваё стаўленне да жыцця і каштоўнасцяў.

P.S. Памятайце: трэба ставіцца да ўсяго прасцей. Не атрымліваецца цяпер, атрымаецца потым. Абавязкова атрымаецца. Галоўнае, не маркоціцца і не сумнявацца. Па вялікім рахунку, усё роўна, дзе ты працуеш, вучышся. Усюды жыццё!!! 

У інтэрнатах універсітэта праведзены інфарм-дайджэст з элементамі экспрэс-дыягностыкі «Я ЛЮБЛЮ ЖЫЦЦЁ!», арганізаваны педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з добраахвотніцкім атрадам «Крылы надзеі» У інтэрнатах універсітэта праведзены інфарм-дайджэст з элементамі экспрэс-дыягностыкі «Я ЛЮБЛЮ ЖЫЦЦЁ!», арганізаваны педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з добраахвотніцкім атрадам «Крылы надзеі» У інтэрнатах універсітэта праведзены інфарм-дайджэст з элементамі экспрэс-дыягностыкі «Я ЛЮБЛЮ ЖЫЦЦЁ!», арганізаваны педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з добраахвотніцкім атрадам «Крылы надзеі» У інтэрнатах універсітэта праведзены інфарм-дайджэст з элементамі экспрэс-дыягностыкі «Я ЛЮБЛЮ ЖЫЦЦЁ!», арганізаваны педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з добраахвотніцкім атрадам «Крылы надзеі»

2015-09-11

У рамках навучальнага форума для байцоў МААП «Альфа» БарДУ «НАША СІЛА Ў АДЗІНСТВЕ» 15-17 мая педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю правялі трэнінг на згуртаванне «Наша сіла - калі мы разам!»

«Згуртаванне - гэта магчымасць для каманды стаць адзіным цэлым для дасягненняў пэўных мэт і задач».

Немагчыма зрабіць усю працу аднаму, час ад часу ўсё роўна прыходзіцца звяртацца за дапамогай іншага чалавека. У згуртаваным калектыве ўзаемадапамога - гэта заклад поспеху, без падтрымкі будзе дасягнута толькі маленькая мэта, якую паставіў кожны, але мэта калектыва застанецца на нулявым узроўні. Менавіта для гэтага быў арганізаваны і праведзены трэнінг "Наша сіла - калі мы разам!".

Удзельнікі маладзёжнага  атрада аховы правапарадку "АЛЬФА" мелі магчымасць убачыць, пачуць, адчуць, выпрабаваць, стаць адным калектывам, які адчувае, падтрымлівае і натхняе на новыя дзеянні і ўчынкі.

Знаходжанне падабенстваў для паляпшэння ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі атрада, усведамленне кожным байцом сваёй ролі, функцый у атрадзе, развіццё ўмення працаваць у камандзе і фармаванне спрыяльнага псіхалагічнага клімату - асноўныя задачы, якімі кіраваліся педагогі-псіхолагі пры правядзенні трэнінгу.

У рамках навучальнага форума для байцоў МААП «Альфа» БарДУ «НАША СІЛА Ў АДЗІНСТВЕ» 15-17 мая педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю правялі трэнінг на згуртаванне «Наша сіла - калі мы разам!» У рамках навучальнага форума для байцоў МААП «Альфа» БарДУ «НАША СІЛА Ў АДЗІНСТВЕ» 15-17 мая педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю правялі трэнінг на згуртаванне «Наша сіла - калі мы разам!»

2015-06-02

У рамках абласнога злёту маладзежных атрадаў аховы правапарадку «Мужнасць-2015» 22 мая педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю правялі навучальны практыкум «Псіхалогія натоўпу. Разведка боем…»

Кожны дзень мы назіраем групы людзей, якія паводзяць сябе даволі спакойна. Але ёсць адзін немалаважны аспект: любая сукупнасць людзей уяўляе велізарную небяспеку. Калі не выконваць меры засцярогі, можна сур'ёзна пацярпець. Аб гэтым павінен ведаць кожны, а асабліва тыя, чыя прафесійная дзейнасць накіравана на ахову правапарадку.

Як не стаць ахвярай натоўпу? Паніка ў натоўпе — адкуль яна ўзнікае? Якія асаблівасці паводзін чалавека ў натоўпе? Што рабіць таму, хто апынуўся ў натоўпе, які рухаецца?  

На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні байцам усіх устаноў вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці дапамаглі адказаць педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю на практыкуме «Псіхалогія натоўпу. Разведка боем…». Практыкум уключаў разнастайныя інтэрактыўныя формы працы: экспрэс-іспыт на веданне асноў невербалікі, практычныя практыкаванні, якія фарміруюць навыкі паводзін у экстрэмальных сітуацыях. Байцам было прапанавана ў максімальна кароткі час пакінуць аўдыторыю, дзе з наступным відэааналізам разбіраліся памылкі кожнага, хоць памылак было не так шмат і яны былі нязначнымі, таму што  да другога дня абласнога злёту гэта была ўжо згуртаваная і сфарміраваная каманда. Прапанаваныя відэаролікі дапамаглі канчаткова злучыць практычную і тэарытычную частку практыкума, дзе кожны яшчэ раз змог замацаваць атрыманыя веды.

P.S. Пэўныя дзеянні ў сітуацыях, звязаных з масавымі беспарадкамі і выкліканымі імі неадэкватнымі псіхічнымі станамі натоўпу, заключаюцца ў захаванні правіл, якія рэкамендаваны спецыялістамі. Бо, як вядома, чалавек, які валодае інфармацыяй —  валодае светам!!!

У рамках абласнога злёту маладзежных атрадаў аховы правапарадку «Мужнасць-2015» 22 мая педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю правялі навучальны практыкум «Псіхалогія натоўпу. Разведка боем…» У рамках абласнога злёту маладзежных атрадаў аховы правапарадку «Мужнасць-2015» 22 мая педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю правялі навучальны практыкум «Псіхалогія натоўпу. Разведка боем…»

2015-06-01


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14