.

Розныя людзі – розныя характары, ці Як пазбегнуць вострых вуглоў ва ўзаемаадносінах

У мэтах стварэння пазітыўнай псіхалагічнай атмасферы, засваення правіл пражывання і ўнутранага распарадку для студэнтаў 1-га курса, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, была арганізавана гутарка-сустрэча з элементамі псіхалагічнага трэнінгу з педагогам-псіхолагам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Я. В. Міхновіч «Розныя людзі – розныя характары, ці  Як пазбегнуць вострых вуглоў ва ўзаемаадносінах».

У час сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся адзін з адным, прааналізавалі актуальныя праблемы, канфліктныя сітуацыі, якія часта ўзнікаюць у блоках. Гутарка праходзілася ў рамках канструктыўнага дыялогу, усё з натхненнем выконвалі трэнінгавыя практыкаванні, а нязмушанае становішча спрыяла эфектыўнаму засваенню спосабаў адэкватнага рэагавання на розныя канфліктныя сітуацыі.

Удзельнікі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і практычных уменняў, так неабходных у нашым жыцці.

Розныя людзі – розныя характары, ці Як пазбегнуць вострых вуглоў ва ўзаемаадносінах

2014-10-03

Багацце і слава – гэта глупства, калі няма здароўя

«Багацце і слава – гэта глупства, калі няма здароўя» (ЭдУін). Аб тым, што здароўе — самая вялікая каштоўнасць, кожны з нас пачынае задумвацца, калі яго губляе.

Найважнейшымі фактарамі захавання здароўя з'яўляюцца правільна арганізаванае харчаванне і здаровы лад жыцця.

Педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна са студэнтамі-практыкантамі V курса факультэта педагогікі і псіхалогіі Варчэня Дзіянай, Ждановіч Святланай было праведзена прафілактычнае мерапрыемства «Дыета "За!" і "Супраць". Прычыны і наступствы анарэксіі і буліміі». Удзельнікамі сталі студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта.

У час сустрэчы ўдзельнікі спрабавалі вызначыцца з паняццем, што ж такое анарэксія і булімія, наколькі гэтыя захворванні сур'ёзныя, як уплываюць на псіхафізічны стан чалавека і што неабходна рабіць, каб не дапусціць бяды.

У час мерапрыемства студэнтам для прагляду былі прапанаваны яркія відэаролікі па дадзенай праблеме. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю ўступалі ў дыскусію, выказвалі сваё меркаванне наконт "навамодных" дыет.

Студэнты выказалі падзяку арганізатарам мерапрыемства, бо менавіта сёння пытанне правільнага здаровага харчавання з'яўляецца актуальным і набалелым сярод студэнцкай моладзі.

Багацце і слава – гэта глупства, калі няма здароўя Багацце і слава – гэта глупства, калі няма здароўя Багацце і слава – гэта глупства, калі няма здароўя

2014-04-23

Форум-тэатр: Гульня ў жыццё

Форум-тэатр – гэта інтэрактыўная тэатральная методыка, накіраваная на вырашэнне сацыяльных праблем. Сфера яго выкарыстання шырокая: ад прафілактыкі асацыяльных паводзін да вырашэння ўнутрыасабовых канфліктаў.
Асаблівасць форум-тэатра заключаецца ў тым, што ўсё дзеянне адбываецца ў гульнявой форме. Удзельнікі становяцца носьбітамі пэўных сацыяльных праблем, гэта ўсяго толькі ролі, але акцёры бачаць, як рэагуе на іх грамадства, яны могуць аналізаваць свае паводзіны і шукаць шляхі выхаду з розных сітуацый.

Каштоўнасць метаду форум-тэатра заключаецца ў тым, што ён дае магчымасць шырока задзейнічаць у час спектакля не толькі акцераў, але і гледачоў. Інтэрактыўнасць метаду дазваляе прыцягнуць іх да працэсу абмеркавання сацыяльных, грамадзянскіх ці іншых праблем. Выконваючы ролю замест акцёраў, глядач глыбей апускаецца ў эмацыйныя перажыванні галоўнага персанажа, адчуваючы вынікі свайго ўмяшання.

Гледачы, назіраючы за падзеямі, што разгортваюцца на сцэне, пазнаючы сітуацыю, маюць магчымасць ацаніць паводзіны чалавека са свайго боку і выказаць сваё бачанне таго, як змяніць паводзіны галоўнага героя, каб змяніць ход падзей да лепшага. Такіх спосабаў паляпшэння сітуацыі можабыць шмат, так як у кожнага з гледачоў – свой уласны погляд  на вырашэнне праблемы, і ён гатовы падзяліцца гэтым вопытам з іншымі.

11 красавіка студэнты, якія жывуць у інтэрнатах універсітэта, сталі ўдзельнікамі і гледачамі інтэрактыўнага тэатральнага прадстаўлення «СПАЙС: ХТО КАГО?!», арганізаванага педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.
Перад студэнтамі ўніверсітэта выступілі акцёры студэнцкага форум-тэатра БарДУ «ЭКСПРОМТ»: Ляўша Таццяна, Карповіч Юрый, Аляшкевіч Алеся, Верамейчык Кірыл, Курбатава Вольга, Баклажэц Кірыл, Семянюк Наталля, Фядковiч Ганна, Сталярова Ірына, Белянец Таццяна. Гукарэжысёр: Ляпешка Ксенія.

Студэнты, якія прынялі ўдзел у рабоце форум-тэатра, змаглі ўбачыць варыянты вырашэння складаных для іх сітуацый адносна ўжывання наркатычных рэчываў (курыльных сумесяў), прапусціць інфармацыю праз сябе і ўсвядоміць наступствы сваіх дзеянняў, пераігрываючы тэатральныя сцэны. Студэнты актыўна бралі ўдзел у абмеркаваннях і, мабыць, пасля таго, як пагрузіліся ў жыццёвыя сітуацыі іншых людзей, паглядзелі на многія праблемы інакш.
Вопыт праекта «Форум-тэатр у Беларусі» даказвае эфектыўнасць выкарыстання метаду форум-тэатра. На наш погляд, дадзены метад эфектыўны ў працы як са студэнтамі так і з выкладчыкамі ўніверсітэта, бо паказ інтэрактыўнага прадстаўлення дае магчымасць вызваліцца ад шаблонных узораў паводзін і прапанаваць альтэрнатыўнае рашэнне праблемнай сітуацыі.

Форум-тэатр – не тэрапія, але можа аказваць тэрапеўтычны ўплыў!!!

Форум-тэатр: Гульня ў жыццё Форум-тэатр: Гульня ў жыццё Форум-тэатр: Гульня ў жыццё

2014-04-22

Шэраг выхаваўчых мерапрыемстваў і інфармацыйныхгадзін прайшлі ў навучальных групах 1—3 курсаў

У рамках выхаваўчых мерапрыемстваў і інфармацыйных гадзін у навучальных групах 1—3 курсаў у снежні педагогамі-псіхолагамі ўніверсітэта праведзены шэраг псіхалагічных трэнінгаў і практыкумаў.

  • Трэнінг па павышэнні індывідуальнай стрэсаўстойлівасці «Стрэс — мяняем жыццё ці сябе».
  • Практыкум з элементамі трэнінгу «Памяць: прыёмы запамінання інфармацыі».

У час сустрэч студэнтам была прадастаўлена магчымасць ацаніць свае індывідуальныя рэсурсы і працягнуць працу над іх удасканаленнем.

Шэраг выхаваўчых мерапрыемстваў і інфармацыйныхгадзін прайшлі ў навучальных групах 1—3 курсаў Шэраг выхаваўчых мерапрыемстваў і інфармацыйныхгадзін прайшлі ў навучальных групах 1—3 курсаў

2013-12-18

Прафілактыка экзаменацыйнага стрэсу

У рамках праекта «Твая праграма – 100% поспеху», накіраванага на паспяховую адаптацыю студэнтаў-першакурснікаў, педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ў снежні арганізаваны і праведзены трэнінгі па прафілактыцы экзаменацыйнага стрэсу: «Экзамены: устаноўка на поспех!», «Як авалодаць сваім эмацыяняльным станам у час экзаменацыйнай сесіі», «Псіхалогія экзамену, ці Як паспяхова здаць сесію».
Студэнты атрымалі інфармацыю пра прыёмы кіравання ўласным эмацыянальным станам і паводзінамі у час экзаменацыйнай сесіі.

Прафілактыка экзаменацыйнага стрэсу Прафілактыка экзаменацыйнага стрэсу

2013-12-18


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14