УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ прадстаўлены тэставы доступ да анлайн-бібліятэкі «ЛитРес»

Кампанія «ЛитРес» з'яўляецца лід а рам на рынку распаўсюджвання ліцэнзійных рускамоўных электронных кніг. «ЛитРес» працуе з найбуйнейшымі выдавецтвамі Расіі, сярод якіх «Эксмо», «АСТ», «Олма Медиа Групп», «Рипол Классик», «Логос» і інш.

Электронныя кнігі прадстаўлены ў наступных жанрах: навука, адукацыя, бізнес-кнігі, даведнікі, публіцыстыка, сучасная проза, фэнтэзі, дэтэктывы, прыгоды, любоўныя раманы, кнігі па псіхалогіі, камп'ютарных тэхналогіях і інш.
Тэставы доступ адкрыты з 8 красавіка па 8 мая 2013 г.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Электронную бібліятэку (вул. Паркавая, 62, блок 4).

05.04.2013