УНИВЕРСIТЭТ

Адно з напрамкаў работы бібліятэкі – інфармацыйнае суправаджэнне навукова-практычных мерапрыемстваў ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

З 14 кастрычніка ў чытальнай зале для навуковай працы дзейнічае выстава ў рамках праекта «Інклюзіўнай адукацыі — інклюзіўнага педагога». Да ўвагі карыстальнікаў бібліятэкі прапануецца звыш васьмідзесяці навуковых выданняў, у тым ліку больш за дваццаць артыкулаў з беларускіх і расійскіх часопісаў аб інтэграцыі і інклюзіі ў навучанні. Інфармацыя аб матэрыялах, якія не ўвайшлі ў экспазіцыю, прадстаўлена ў рэкамендацыйным бібліяграфічным спісе «Інклюзіўная адукацыя».

Выстава чакае выкладчыкаў і будучых педагогаў у кабінеце 223 бібліятэкі (корпус 3) з 9.00 да 17.30.

10.10.2013