УНИВЕРСIТЭТ

Арыгінальная кніжная выстава «Незвычайны фармат» у бібліятэцы універсітэта

30 кастрычніка 2013 года а  15-й  гадзіне ў чытальнай зале новых паступленняў бібліятэкі (кабінет 203) адбудзецца адкрыццё выставы «Незвычайны фармат». Акцэнт пастаўлены на арыгінальнасць афармлення і фармату кнігі. На выставе прадстаўлены: падарункавы варыянт «Святое евангеліе», факсімільнае выданне «Ніва» за 1892 год, «Нацыянальны атлас Беларусі», кніга-альбом «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны», кнігі-малюткі і іншыя выданні незвычайнага фармату. Пры афармленні выставы выкарыстаны старадаўнія рэчы побыту.

21.10.2013