УНИВЕРСIТЭТ

Для карыстальнікаў бібліятэкі Барду адкрыты тэставы доступ да рэсурсаў кампаніі ProQuest — базы дадзеных Ebrary

Ebrary — самая папулярная і аўтарытэтная база дадзеных электронных кніг. Змяшчае інфармацыю па ўсіх галінах ведаў. 500 000 найменняў кніг, манаграфій, кіраўніцтваў, хрэстаматый, энцыклапедый, атласаў ад вядучых сусветных выдаўцоў.
Аcademic Complete — спецыяльная калекцыя ў складзе Ebrary для вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў; налічвае больш за 75 000 тамоў.

16 тэматычных калекцый: Інфармацыйныя навукі, Інжынерныя навукі і тэхналогіі, Фізіка, Прыродазнаўчыя навукі, Бізнес і эканоміка, Гуманітарныя навукі, Лінгвістыка і літаратура, Гісторыя і палітычныя навукі, Сацыялогія і антрапалогія, Рэлігійная філасофія і класічныя даследаванні, Міжнароднае права, Адукацыя, Псіхалогія, Сацыяльная работа, Медыцына, Ахова здароўя, Міждысцыплінарныя даследаванні і краязнаўства.

Мова рэсурса — англійская.

Доступ прадастаўлены да 25 снежня 2013 г. з камп’ютараў у памяшканні электроннай бібліятэкі па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202.

Тэлефон для даведак: 40-98-86 (унутр. 226, 176).

26.11.2013