УНИВЕРСIТЭТ

Запрашаем прадпрыемствы да заключэння гаспадарчых дагавораў на ўмацаванне дэталяў

Інжынерны факультэт мае ўстаноўку іонна-плазменнага азаціравання для ўмацавання дэталяў машын і механізмаў (ІПА).

Іонна-плазменнае азаціраванне (ІПА) – метад хіміка-тэрмічнай апрацоўкі вырабаў са сталі і чыгуну з вялікімі тэхналагічнымі магчымасцямі, які дазваляе атрымаць дыфузійныя слаі патрэбнага саставу шляхам выкарыстання розных газавых асяроддзяў, г. зн. працэс дыфузійнага насычэння кіруемы і можа быць аптымізаваны ў залежнасці ад канкрэтных патрабаванняў да глыбіні слоя і цвёрдасці паверхні.

Умацавальнай апрацоўцы метадам ІПА падвяргаюцца дэталі і інструменты практычна ўсіх галін прамысловасці.

У выніку ІПА можна палепшыць наступныя характарыстыкі вырабаў: зносаўстойлівасць, стомленасную вынослівасць, антызадзірныя ўласцівасці, цеплаўстойлівасць і каразійную ўстойлівасць.

Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.

Інжынерны факультэт, тэл. 8(0163) 41-59-56.
Дэкан факультэта Аляксандр Уладзіміравіч Акулаў
8(029) 647-58-56 (vel)
Загадчык лабараторыі высокаэнергетычных метадаў умацоўвання Міхаіл Захаравіч Ананька
8 (029) 643-50-80 (vel)

14.02.2014