УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да статыстычных і аналітычных матэрыялаў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця - OECD

OECD iLibrary з'яўляецца адной з найбуйнейшых электронных бібліятэк, якія прапануюць інфармацыю ў сферы эканомікі, грамадскага жыцця і навакольнага асяроддзя.

OECD iLibrary прапануе доступ да ўсіх даследаванняў і публікацый Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (Organisation for Economic Co-operation and Development, OECD).

Тэмы аналітычных і статыстычных дакладаў OECD – кан'юнктура і прагнозы сусветнай эканомікі, інвестыцыйная палітыка, пытанні экалогіі і сацыяльнага развіцця і г.д. Чытачы бібліятэкі маюць магчымасць напрамую працаваць са статыстычнымі дадзенымі, ствараць і захоўваць у розных фарматах уласныя статыстычныя падборкі, табліцы і графікі, выкарыстоўваць гатовыя інструменты для цытавання.

Мова дакументаў - англійская. Доступ да рэсурсу адкрыты да 31 кастрычніка 2017 г. у Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226,176).

08.09.2017