УНИВЕРСIТЭТ

Абвешчаны Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2018 года!

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду арганізуе правядзенне 9-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў (далей - конкурс) па намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект», «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект», дадатковай намінацыі «Біятэхналогіі і геноміка ў медыцыне і фармацэўтыцы».

 Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі перспектыўных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.

 Для прызёраў і пераможцаў конкурса ў намінацыях «Лепшы інавацыйны праект», «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» устаноўлены грашовыя прызы: за 1-е месца — 1980,00 рублёў, за 2-е месца — 1320,00 рублёў, за 3-е месца — 660,00 рублёў.

 Прызавы фонд дадатковай намінацыі «Біятэхналогіі і геноміка ў медыцыне і фармацэўтыцы» — 3000 долараў ЗША (у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на момант падвядзення вынікаў конкурсу).

 Сярод пераможцаў і прызёраў конкурсу таксама будуць адабраны праекты для ажыццяўлення камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікат на суму 13200,00 рублёў.

 Для ўдзелу ў конкурсе ненеабходна прайсці рэгістрацыю на сайце http://konkurs.bif.ac.by , запоўніць устаноўленыя арганізатарамі формы і ў тэрмін да 15 верасня 2018 г. накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў на адрас Беларускага інавацыйнага фонда (220002, г. Мінск, вул. В.Харужай, д. 31 А, к. 403).

 Падрабязная інфармацыя аб конкурсе прыведзена ў дадатку , а таксама можа быць атрымана ў Беларускім інавацыйным фондзе па тэлефоне +375 17 293 17 81.

 УВАГА!!! Усе праекты на конкурс ад універсітэта будуць адпраўляцца ЦЭНТРАЛІЗАВАНА. Просьба ў тэрмін да 10 верасня 2018 года прадаставіць заявачныя матэрыялы метадысту па інавацыйнай дзейнасці Карніенка Ірыне Янаўне (каб. 216, адміністрацыйны корпус № 2, вул. Войкава, 21).

05.03.2018