УНИВЕРСIТЭТ

Запрашаем на трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання

На базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў красавіку 2018 года праводзіцца заключны трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання, для ўдзелу ў якім неабходна зарэгістравацца на нашым сайце. Будучыя абітурыенты могуць праверыць узровень сваіх ведаў і гатоўнасць да цэнтралізаванага тэсціравання па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі.

Пры рэгістрацыі ў адпаведнае поле неабходна ўвесці нумар транзакцыі (аперацыі) у сістэме «Разлік» (АРІП), пазначаны на квітанцыі або касавым чэку па аплаце за ўдзел у тэсціраванні.

Інфармацыю аб выніках рэпетыцыйнага тэсціравання будучыя абітурыенты могуць атрымаць на сайце РІКВ выключна па асабістым кодзе ўдзельніка тэсціравання і пашпартных дадзеных.

Звярніце ўвагу, што рэпетыцыйнае тэсціраванне ў красавіку 2018 года праводзіцца па адрасе: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62.

26.03.2018