УНИВЕРСIТЭТ

Конкурсы праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб'яўляе наступныя конкурсы (інфармацыя размешчана на сайце http://fond.bas-net.by) з тэрмінамі заканчэння прыёму заявак:

  • рэспубліканскі конкурс праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў «Навука-2019» (па 14.09.2018);
  • конкурс на саісканне грантаў БРФФД для маладых навукоўцаў «Навука М-2019» (па 05.10.2018);
  • конкурс на саісканне грантаў развіцця «Вучоны-2019» (па 14.09.2018);
  • конкурс  праектаў фундаментальных даследаванняў «Навука МС-2019», што выконваецца ў кантакце з замежнымі вучонымі (па 05.10.2018);
  • конкурс сумесных навуковых праектаў для маладых навукоўцаў з Расійскім фондам фундаментальных даследаванняў «БРФФД-РФФД М-2019» (па 01.10.2018);
  • конкурс сумесных навуковых праектаў з Дзяржаўным камітэтам па навуцы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Арменія «БРФФД-ДКНАрм-2019» (па 14.11.2018);
  • конкурс сумесных праектаў фундаментальных даследаванняў з Дзяржаўным фондам фундаментальных даследаванняў Украіны «БРФФД-ДФФДУ-2019» (па 20.09.2018);
  • сумесны конкурс праектаў фундаментальных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій &«НАНБ (БРФФД)-ВАНТ-2019» (па 25.10.2018);
  • конкурс на саісканне грантаў фінансавай падтрымкі ўдзелу навукоўцаў у замежных навуковых мерапрыемствах;
  • конкурс на саісканне грантаў фінансавай падтрымкі рэспубліканскіх і міжнародных навуковых мерапрыемстваў.

Тэрміны заканчэння падачы заявак на конкурсы могуць быць змененыя. Умовы конкурсаў прадстаўлены ў раздзеле «Абвешчаныя конкурсы».

Заяўкі афармляюцца праз Інтэрнэт АІС «БРФФД». Сістэма даступная для рэгістрацыі і запаўнення web-формы заяўкі па адрhttp://www.ipps.by:9030.

У абавязковым парадку падаецца папяровы варыянт заяўкі па ўсталяваных формах ў Выканаўчую дырэкцыю БРФФД. Да вэб-формы заяўкі павінен быць прымацаваны адсканаваны варыянт заяўкі (з подпісамі і пячаткамі) у фармаце pdf (памер файла да 5 Мб, пры большым памеры файл будзе выдалены і заяўка не зарэгістравана), гэта магчыма зрабіць на любым этапе работы з формай, а таксама пасля праходжання кантролю правільнасці запаўнення электроннай формы і адпраўкі заяўкі на рэгістрацыю ў фонд. У працэсе працы з вэб-формай заяўкі могуць узнікнуць няштатныя сітуацыі або пытанні, таму просім запаўняць заяўку ў працоўны час.

З заўвагамі, пытаннямі, пажаданнямі трэба звяртацца ў службу тэхпадтрымкі пісьмова ці па тэлефонах 290-07-53, 290-07-81 у працоўныя дні з 9.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00 (сістэма можа быць недаступная).

13.08.2018