УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс інавацыйных праектаў БарДУ з Прыорбанкам!

Паважаныя выкладчыкі, студэнты, з 3 верасня аб'яўлены старт сумеснага з Прыорбанкам конкурсу інавацыйных праектаў.

Мэтай конкурсу з'яўляецца выяўленне лепшых інавацыйных праектаў, арыентаваных на практычнае прымяненне ў рэальным сектары эканомікі (як правіла, банкаўскім).

Напрамкамі (намінацыямі) конкурсу выступаюць:

  • эканоміка;
  • інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі;
  • сацыяльная сфера.

Конкурс праводзіцца ў 2 этапы:

1-ы этап - папярэдні. Адбор лепшых праектаў членамі конкурснай камісіі. Тэрмін правядзення: лістапад бягучага года.

2-і этап - заключны. Абарона лепшых праектаў. Прэзентацыя ідэі праекта, этапаў яго выканання, чаканых вынікаў, наяўных распрацовак аўтара. Вызначэнне пераможцаў конкурсу на пасяджэнні конкурснай камісіі. Тэрмін правядзення: снежань бягучага года.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца праекты, падрыхтаваныя як адным аўтарам, так і аўтарскімі калектывамі (колькасцю не больш за 5 чалавек). Рэгістрацыю заяўленых на конкурс праектаў ажыццяўляюць адказныя за навуковую работу на факультэтах. Праекты, што прад'яўляюцца ў конкурсную камісію, суправаджаюцца наступным пакетам дакументаў:

  • заяўка на ўдзел у конкурсе (дадатак А) ;
  • абгрунтаванне інавацыйнага праекта (дадатак Б) .

Пераможцам у кожнай намінацыі будзе прадстаўлена фінансавае ўзнагароджанне ад Прыорбанка! Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычнiка 2018 года.

27.08.2018