УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы ZNANIUM.COM

Электронна-бібліятэчная сістэма ZNANIUM.COM  прадастаўляе доступ да расійскіх выданняў і налічвае тысячы падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і манаграфій па розных галінах ведаў. ЭБС Znanium.com таксама прапануе два дадатковых модулі, уключаючы:

  • Discovery Znanium, які дае доступ да больш чым два мільёны дакументаў з буйных рэсурсаў адкрытага доступу ў Інтэрнэце: Электронныя бібліятэчныя сістэмы і рэпазітарыі ВНУ, базы дадзеных замежных выдавецтваў, спецыялізаваныя навуковыя і адукацыйныя рэсурсы. У дадзеным модулі таксама магчыма правесці праверку на тэкставыя запазычанні, прааналізаваць публікацыйную актыўнасць у індэксаваных сістэмай фондах і да т. п.
  • Энцыклапедыя Znanium, якая ўяўляе сабой даведачны партал, што забяспечвае пошук па дзясятках даведачных выданняў, аб'яднаных у адзіную базу дадзеных са зручным пошукам, магчымасцю цытавання і да т.п. Агульны аб'ём матэрыялаў складае 250 тысяч артыкулаў.

Доступ прадастаўляецца з 14 лістапада 2018 г. па 14 снежня 2018 г.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40-98-86 (унутр. 226, 173).

16.11.2018