УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты доступ да Арт-парталу «Сусветная мастацкая культура»

Арт-партал «Сусветная мастацкая культура» з'яўляецца адным з найбуйнейшых рускамоўных Інтэрнэт-рэсурсаў, прысвечаных мастацтву. Тут прадстаўлена больш за 70 000 выяў у высокім дазволе: рэпрадукцыі карцін вялікіх жывапісцаў, фатаграфіі скульптур і самых вядомых помнікаў архітэктуры, эскізы тэатральных дэкарацый і многае іншае. Апроч таго, сайт знаёміць з біяграфіямі выдатных майстроў мастацтва, стылямі і напрамкамі мастацтва, змяшчае падрабязную інфармацыю аб музеях свету, уключае анатаваныя апісанні шэдэўраў сусветнай мастацкай культуры.

Доступ прадастаўляецца з 1 снежня 2018 г. па 1 студзеня 2019 г.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40-98-86 (унутр. 226, 173). 

04.12.2018