УНИВЕРСIТЭТ

Да ўвагі бацькоў першакурснікаў! Запрашаем на бацькоўскі сход факультэта славянскіх і германскіх моў

16 лістапада 2019 года факультэт славянскіх і германскіх моў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праводзіць сход для бацькоў студэнтаў I курса. У праграме:

  • выступленне дэкана факультэта і намесніка дэкана з інфармацыяй пра вынікі прамежкавага кантролю;
  • выступленне загадчыкаў кафедраў факультэта;
  • выступленне адказных за навуковую і выхаваўчую работу на факультэце;
  • адказы на пытанні бацькоў;
  • сустрэча з куратарамі вучэбных груп.

Месца правядзення: вул. Паркавая, 62, корпус 4, аўд. 214. Пачатак у 10:30.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі адказны за навуковую працу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганна Васільеўна, тэлефон: 40 89 13

05.11.2019